Беларуская Служба

Юры Васкрасенскі тэлефануе родным палітвязняў

12.08.2024 14:48
Праўладны палітолаг і прапагандыст Юры Васкрасенскі ўключыўся ў дзяржаўную агітацыю.
 .
Юрый Васкрасенскі. Фота: АНТ

Праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што апошні час палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».  Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне.

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.

Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэнне на імя Лукашэнкі.

яс