Беларускі палітык, лідар партыі Народная Грамада, адзін са стваральнікаў грамадскага аб’яднання «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў» «адзначае» свой дзень народзінаў за кратамі.
Мікола Статкевіч знаходзіцца ў зняволенні 1534 дні. 550 дзён няма пра яго ніякіх звестак.
Жонка палітыка Марына Адамовіч напісала ў Фэйсбуку.
«У цябе сёння Дзень народзінаў. Ты самы вольны Чалавек! Твой палёт - высокі, твае крылы - моцныя. Ты вытрымаеш. Я - дачакаюся».
Марына Адамовіч звярнулася да знаёмых: «Я не прашу, сябры, каб вы дасылалі віншаванні, ён іх наўрад ці атрымае. Але я вельмі прашу малітвы тым Багам, якім вы моліцеся, каб вярнулі яго і ўсіх нашых хлопцаў і дзяўчат здаровымі і не зломленымі. І каб хутка».
Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.
14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў будынку СІЗА Гомеля Мікалай Статкевіч быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 293 крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў) да 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму.
яс