Сёлета журы вызначаюць пераможцаў адразу за два папярэднія гады. Спачатку быў апублікаваны поўны спіс за 2022 год.
Сёння агучылі поўны спіс прэміі за 2023 год – ён складаецца з 17 кніг.
Сёлета на прэміі Наталлі Арсенневай за 2023 год прадстаўленыя дзевяць выдавецтваў з Беларусі, Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі. Лідарам паводле колькасці намінантаў стала выдавецтва Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk». Тры паэтычныя зборнікі са спісу былі выдадзеныя выдавецтвам «Skaryna Press».
Згодна са статутам прэміі, намінанты і намінанткі маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл