Беларуская Служба

Затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча

19.08.2024 10:03
У Беларусі затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча з Пінскай дыяцэзіі. Ён у ізалятары трэці дзень.
  .
Ксёндз Павел Ярашэвіч.Foto: Фота з адкрытых крыніц.

Ксёндз Павел Ярашэвіч знаходзіцца ў ізалятары з пятніцы, 16-га жніўня.

Імаверна суд над ім адбудзецца сёння.

Ксёндз Ярашэвіч з'яўляецца пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі (Пінская дыяцэзія), паведамляе «Хрысціянская візія».

Беларусь на другім месцы ў свеце па колькасці арыштаў каталіцкіх святароў і манахаў. Згодна са справаздачай таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», у Беларусі летась арыштавалі 10 ксяндзоў. У Нікарагуа пад вартай знаходзіліся 46 каталіцкіх святароў.

вх


Праваабаронцы паведамляюць падрабязнасці пераследу палітзняволенага святара Генрыха Акалатовіча

16.08.2024 15:12
Лукашысты абвінавачваюць святары ў здрадзе дзяржаве ды патрабуюць кампенсацыі шкоды на мільён еўра.