Беларуская Служба

Праваабаронцы паведамляюць падрабязнасці пераследу палітзняволенага святара Генрыха Акалатовіча

16.08.2024 15:12
Лукашысты абвінавачваюць святары ў здрадзе дзяржаве ды патрабуюць кампенсацыі шкоды на мільён еўра.  
Ксёндз Генрых Акалатовічhttps://katolik.life/

Дзевяць месяцаў таму быў затрыманы, а затым арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ пробашч парафіі Святога Юзафа ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч. Інфармацыі пра яго стан няма амаль ніякай, але вядома, што святар трымаецца, не падае духам. Па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве пробашчу пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Katolik.life удалося даведацца ад вернікаў, знаёмых з сітуацыяй, некаторыя звесткі. Святара абвінавачваюць у тым, што ён быццам бы перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю.

Паводле звестак, якія дайшлі да вернікаў, шкоду, нібыта нанесеную дзяржаве дзеяннямі святара, ацэньваюць у вельмі буйную суму і патрабуюць яе сплаціць. У размовах называецца сума каля 1 мільён еўра ў эквіваленце.

Аднак віну святар па-ранейшаму не прызнае.

У апошні час ад святара не прыходзілі лісты, але вядома, што расследванне справы завяршаецца, і суд можа быць прызначаны ўжо на верасень ці кастрычнік.

Крыніца: ПЦ "Вясна"/Katolik.life /юл