Беларуская Служба

Беларусь збіла расійскі беспілотнік

29.08.2024 13:46
У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для збіцця шахеда.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/modmilby

Паводле інфармацыі «Беларускі Гаюн», сёння ўначы падчас чарговай атакі РФ па Украіне адзін з шахедаў зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў Ельскім раёне. Гэта адбылося ў 03:30, што пацвярджаюць іншыя рэсурсы.

Па беларускіх дадзеных, пасля заходу шахеда ў паветраную прастору Беларусі знішчальнік ВПС РБ каля 20 хвілін ганяўся за парушальнікам, а ў раёне 03:55 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці чулі не менш за 2 выбухі і назіралі яркі бліск у небе.

Такім чынам, гэта, верагодна, першы зафіксаваны выпадак, калі знішчальнік ВПС РБ распачаў спробу знішчыць рэальную ваенную мэту ў небе - расійскі дрон-камікадзэ тыпу «Шахед».

Крыніца: Беларускі Гаюн/юл