Беларуская Служба

Сілавікі затрымалі ў Мінску страхавога агента

02.09.2024 16:27
У ягоным тэлефоне знайшлі фатаграфіі з навагодняй БЧБ-вечарынкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

У Мінску за ўдзел у пратэстах, негатыўныя каментары і адпраўку інфармацыі ў «экстрэмісцкія» боты затрымалі страхавога агента кампаніі DSD Insurance. Яго «пакаяльнае» відэа апублікаваў 2 верасня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

На камеру затрыманага прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе ён хадзіў на пратэсты, пісаў негатыўныя каментары, дасылаў інфармацыю аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў у чат-бот.

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал таксама паказаў фатаграфіі навагодняй вечарынкі, на якой прысутнічаў затрыманы. Мерапрыемства было аформлена ў бел-чырвона-белых танах.

- У кватэры, у якой мы прысутнічалі была бчб-сімволіка. Мы ўсе разам фатаграфаваліся і атрымалася, што фатаграфіі былі з сімволікай, - прымусілі сказаць пад запіс мужчыну.

Зеркало/ав