Беларуская Служба

Мінадукацыі назвала самыя папулярныя спецыяльнасці сярод абітурыентаў

03.09.2024 17:17
Таксама ў ведамстве падлічылі спецыяльнасці з самым высокім конкурсам.
Студэнцкае жыццёshutterstock/DisobeyAr

Сёлета ў ВНУ самымі папулярнымі спецыяльнасцямі сярод абітурыентаў сталі «стаматалогія» ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, «сусветная эканоміка» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і «праграмная інжынерыя» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Прахадны бал на гэтыя спецыяльнасці склаў 395 з 400. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву БелТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчаў.

«Але тут ёсць такая асаблівасць, што ў медыцынскія ВНУ ў гэтым і мінулым годзе да 80% дзяцей паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. З-за гэтага колькасць месцаў для паступлення на агульных падставах была невялікай», – удакладніў чыноўнік.

Таксама ў Мінадукацыі падлічылі спецыяльнасці з самым высокім конкурсам. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на спецыяльнасць «графічны дызайн і мультымедыядызайн» прэтэндавалі больш за 20 чалавек на месца. Традыцыйна вялікія конкурсы былі на IT-спецыяльнасці і спецыяльнасці, звязаныя з галіной фізкультуры і спорту.

вс