У Бярозаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці працягваюцца затрыманні. Так, у гарадку сілавікі затрымалі шматдзетную маці Дзіяну Бурштыку. Прычынай затрымання стаў «экстрэмізм», паведамляе «Наша ніва».
Разам з мужам чатыры гады таму жанчына адкрыла ў Бярозаўцы бар «Столе», пазней такі ж бар сямейная пара адчыніла і ў Лідзе. Разам з Дзіянай Бурштыкай затрымалі некалькіх супрацоўнікаў бара.
Раней прадстаўнікі рэжыму неаднаразова праводзілі рэйды на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы – агулам былі затрыманыя дзясяткі людзей. Грамадзян выводзілі з прадпрыемства паказальна ў наручніках, каб запалохаць іншых.
вс