Беларускіх акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, якія «пастаянна жывуць за мяжой і (ці) вядуць дзейнасць, накіраваную супраць Рэспублікі Беларусь і Акадэміі навук Беларусі», хочуць пазбаўляць званняў. Для гэтага распрацуюць праект дапаўненняў у статут Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта стала вядома з апублікаванага ў «Тэлеграме» навукоўцам Сяргеем Бесарабам фрагмента дакумента пад назвай «Пратакол даручэнняў, дадзеных старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусаковым У. Р. 2 верасня 2024 г»., паведамляе «Еўрарадыё».
.
Яшчэ адно даручэнне – падрыхтоўка спісу супрацоўнікаў апарата НАН Беларусі на права выхаду ў... інтэрнэт. Кіраўнікі яе арганізацый будуць вызначаць тых супрацоўнікаў, хто варты гэтага права на працы. А дырэктару НПЦ па матэрыялазнаўстве даручана правесці «мабілізацыю супрацоўнікаў», скіраваную на «актывізацыю працы па стварэнні батарэй для электрамабіля».
вс