Беларуская Служба

За тыдзень у Беларусі больш за 70 чалавек маглі заразіцца шаленствам

04.09.2024 18:01
Міністэрства аховы здароўя зафіксавала два масавыя кантакты людзей з заражанымі жывёламі.
C.    .
Cабака. Здымак мае ілюстрацыйны характар. StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошні тыдзень у Магілёўскай і Віцебскай абласцях больш за 70 чалавек кантактавалі з жывёламі, заражанымі шаленствам. Людзі гулялі з заражанымі жывёламі і гладзілі іх.

У першым выпадку гэта быў бяздомны сабака са шчанюкамі, якіх падкормлівалі ўсім пасёлкам, у другім - шчанюк хаскі, якога своечасова не прышчапілі, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Мінздароўя.

Цяпер людзі, якія звярнуліся па меддапамогу, атрымліваюць тэрапію супраць шаленства па поўным курсе (антырабічны гамаглабулін у камбінацыі з антырабічнай вакцынай).

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што з 2012 года выпадкі захворвання на шаленства сярод насельніцтва Беларусі не рэгістраваліся. Усяго ў першым паўгоддзі 2024 года было зарэгістравана 124 выпадкі захворвання на шаленства жывёл, што на 75% вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

Часцей за ўсё шаленства рэгістравалася сярод лісіц і хатніх жывёл (сабак і катоў), у якіх ёсць гаспадары. Лідары па колькасці зарэгістраваных выпадкаў шаленства жывёл - Мінская і Магілёўская вобласці.

Аб масавым кантакце з заражанай жывёлай у дачным пасёлку Хімік у Магілёўскай вобласці распавялі «Белыя халаты». Там пасяліўся бяздомны сабака, якога кармілі ўсім пасёлкам. Неўзабаве ў яе з'явіліся шчанюкі, з імі актыўна гулялі дзеці. Аднак нядаўна сабака ўкусіў мясцовую жыхарку. Аналізы паказалі, што жывёла хварэе на шаленства.

аз

Летам значна больш працы ў людзей, якія займаюцца дапамогай бяздомным жывёлам

27.08.2024 16:31
Калі няма з кім пакінуць сабаку ці ката, гаспадары часта пазбаўляюцца ад іх, едучы ў адпачынак.