Беларуская Служба

Японія выказала пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачаннямі суайчынніка ў шпіянажы

06.09.2024 11:10
Сюжэт прапагандысцкіх беларускіх тэлеканалаў бачылі і ў Токіа. Праз пасольства заяўлены афіцыйны пратэст.
У Беларусі паведамілі пра затрыманне агента японскіх спецслужбаўСкрыншот з відэа

Японія заявіла Беларусі пратэст у сувязі з арыштам і абвінавачаньнямі ў адрас свайго грамадзяніна Масатосі Наканісі. Пра гэта выданню Kyodo паведаміла крыніца, абазнаная ў сітуацыі, паведамляе Свабода.

Праз пасольства Японіі ў Беларусі дыпламаты адзначылі, што публікацыяй такога відэа афіцыйны Мінск парушыў правы чалавека. Галоўны сакратар кабінету міністраў Ёсімаса Хаясі заявіў на прэс-канферэнцыі, што праграма, паказаная на беларускім канале, была «вартай жалю».

«Мы дамо ўсю магчымую падтрымку, каб абараняць нашых суайчыннікаў», — заявіў прадстаўнік японскага ўраду.

У праграме пад назвай «Няўдача самурая з Токіа» паведамлялася, што супраць 50-гадовага японца, які раней працаваў у мясцовай навучальнай установе на паўднёвым усходзе Беларусі настаўнікам японскай мовы, праводзіцца расследаванне па абвінавачванні ў шпіянажы.

Сувязі паміж Японіяй і Беларуссю пагоршыліся, паколькі Мінск актыўна ўдзельнічаў у падтрымцы ўварвання Масквы ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 году, дадае выданне.

Свабода/ав