Жыхарку Салігорска Ірыну Клязовіч будуць судзіць за дапамогу палітвязням, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Справу пачнуць разглядаць 18 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Васілеўскі.
Ірына Клязовіч была затрыманая падчас масавага рэйду сілавікоў 23 студзеня 2024 года па сваяках палітвязняў і людзях, якія іх падтрымліваюць. Яе абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчына знаходзіцца ў Жодзінскай следчай турме.
вс