Максім Хвашчынскі — жыхар Бабруйска. Яго затрымалі 26 лютага - на наступны дзень пасля таго, як вярнуўся з Польшчы, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Спачатку хлопца асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым завялі крымінальную справу паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) - нібыта Максім датычны да стварэння «экстрэмісцкага фармавання» «Бабруйск 375», а таксама «экстрэмісцкага» Тэлеграм-чату «Бобр 97%». Акрамя гэтага, яго абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» (арт. 367 КК).
Справу палітвязня пачне разглядаць 18 верасня Магілёўскі абласны суд. Суддзя - Ігар Шведаў.
вс