Беларуская Служба

Новым кіраўніком пасольства Германіі ў Беларусі стала Андрэа Віктарын

06.09.2024 17:02
Раней яна ўжо займала афіцыйныя пасады ў Мінску.
Андрэа Віктарынкрыніца: facebook.com/posolstvogermaniiminsk

Новым кіраўніком пасольства Германіі ў Мінску стала Андрэа Віктарын, часовая павераная ў справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі. Раней яна ўжо займала афіцыйныя пасады ў Мінску: як кіраўнік дэлегацыі Еўрасаюза (2015-2019 г.г.) і як пастаянны прадстаўнік пасольства Германіі (2000-2003 г.г.). 

"Для яе як дасведчанага дыпламата Беларусь - вядомая краіна... Мы рады адзначыць, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымалі дасведчанага дыпламата і кіраўніка, які вельмі любіць краіну Беларусь і яе народ", - адзначаюць у пасольстве.

Раней на гэтай пасадзе працаваў Міхаэль Новак. Ён быў часовым павераным пасля таго, як летам 2023 года Беларусь пакінуў пасол Манфрэд Хутэрэр, паведамляе «Еўрарадыё».

вс