Беларуская Служба

Сына «вагнераўца» затрымалі ў Беларусі па абвінавачанні ў дапамозе легіёну «Свабода Расіі»

17.02.2025 13:02
Яўген Убіраева затрымалі ў мінскім аэрапорце супрацоўнікі ФСБ, паведамляюць расійскія журналісты.
       .     -1 .
Яўген Убіраева затрымалі ў мінскім аэрапорце супрацоўнікі ФСБ. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1 Екацярынбурга. Фота: SOTAvision

У снежні 2024 года супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Мінску 29-гадовага мужчыну з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Яўгена Убіраева, паведаміла SOTAvision.

Па словах блізкіх Убіраева, у пачатку вайны ён перажываў за сяброў, якія жывуць ва Украіне, і пакутаваў ад моцнай дэпрэсіі. Неўзабаве мужчына «ўрэшце захацеў дапамагчы людзям і абраў такі спосаб суіцыду» — падтрымаць легіён «Свабода Расіі», які ваюе на ​​баку Украіны.

Малады чалавек сфатаграфаваў некалькі ваенных аб'ектаў, але адмовіўся закладваць выбуховае прыстасаванне пад аўто па заданні легіёна. Пасля гэтага куратар пачаў пагражаць Убіраеву здаць яго расійскім спецслужбам, і той з жонкай з'ехаў у Арменію.

Праз паўгода знаходжання ў Арменіі яму прыйшлося рабіць візаран — і для гэтага ў снежні 2024 года мужчына паляцеў у Беларусь. На зваротным шляху Убіраева затрымалі ў мінскім аэрапорце супрацоўнікі ФСБ.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1 Екацярынбурга. Па артыкуле аб удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі яму пагражае да 20 гадоў калоніі.

Бацька Убіраева раней ваяваў у Чачні, а на вайне ва Украіне апынуўся па кантракце, завербаваўшыся з калоніі ў ПВК «Вагнер». Малады чалавек тэлефанаваў бацьку з Арменіі — і тады вайсковец у адказ паабяцаў вярнуць яго ў Расію «пад канвоем».

вх