Беларуская Служба

Змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі выгадна Расіі — Інстытут вывучэння вайны (ISW)

17.02.2025 16:09
Эксперты падкрэсліваюць, што Беларусь з'яўляецца «ключавым інструментам» РФ для абыходу санкцый.
 .
Ілюстрацыйнае фота.pixabay.com

Згадванне Беларусі ў справаздачы Інстытут вывучэння вайны (ISW) з'явілася пасля паведамленняў аб кантактах афіцыйнага Мінска і Вашынгтона, у прыватнасці, размова пра візіт у Мінск намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафера Сміта. Таксама згадваецца пулікацыя ў The New York Times наконт таго, што ЗША разглядаюць двухбаковае пагадненне, паводле якога Лукашэнка вызваліць пэўную колькасць палітычных зняволеных у абмен на змякчэнне санкцый ЗША ў дачыненні да беларускіх банкаў і экспарту калію.

Эксперты ISW заяўляюць, што любое змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі будзе спрыяльна адбівацца на расійскай эканоміцы, паколькі Расія патраціла дзесяцігоддзі на інтэграцыю Беларусі ў расійскую эканоміку ў рамках праекта Саюзнай дзяржавы.

«Беларусь з'яўляецца ключавым інструментам для Расіі ў яе схеме ўхілення ад санкцый, і расійская і беларуская эканомікі інтэграваныя да такой ступені, што ваенныя намаганні Расіі непасрэдна выйграюць ад змякчэння санкцый ЗША ў дачыненні да Беларусі», пішуць аўтары справаздачы.

вх