Беларуская Служба

Беларускія ВНУ спыняць набор студэнтаў на дзясяткі спецыяльнасцяў

18.02.2025 12:44
Аднак на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта студэнты змогуць вывучаць новы кірунак «Фізічная культура. Вайскова-патрыятычнае выхаванне».
БДУAutorstwa Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0,

Паводле міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца, ягонае ведамства працягвае працу па адмове ад няпрофільнай падрыхтоўкі ў беларускіх універсітэтах. Дзеля таго ўжо з прыёмнай кампаніі гэтага года спыніцца падрыхтоўка студэнтаў прыкладна па пяцідзесяці спецыяльнасцях, - паведамляе «Наша Ніва»

Робіцца гэта, як сцвярджае функцыянер рэжыму, дзеля таго, каб кожная навучальная ўстанова ўсведамляла, якіх спецыялістаў рыхтуе, а таксама ў чым спецыялізуецца, дзе мае добрую навуковую школу і прафесарска-выкладчыцкі склад.

Акрамя таго,  Іванец расказаў, што ў 2025 годзе ў беларускіх ВНУ адкрыюцца тры новыя спецыяльнасці. Новыя напрамкі студэнты змогуць асвойваць ужо з гэтага года.

Гаворка ідзе пра «Інтэлектуальную электроніку», якая з'явіцца ў БДУ. У Магілёўскім універсітэце хімічных і харчовых тэхналогій адкрыюць спецыяльнасць «Харчовая бяспека». Урэшце, на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта студэнты змогуць вывучаць кірунак «Фізічная культура. Вайскова-патрыятычнае выхаванне».

эж