«Расіяне выкарыстоўваюць у вытворчасці ракет Х-69 кампаненты, якія зроблены ў Беларусі», — напісаў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у сваім ТГ-канале. Пра якія менавіта кампаненты ідзе гаворка, чыноўнік не ўдакладніў.
Х-69 — новая расійская крылатая ракета класа «паветра-зямля». Яе называюць малапрыкметным варыянтам ракеты Х-59 МК2. Яна была ўпершыню прадстаўлена ў жніўні 2022 года.
Ракету выкарыстоўваюць для нанясення ўдараў па Украіне з мінулага года. Х-69 мае хуткасць да 1000 км/г, баявую частку масай каля 300 кг. Для навігацыі ракета выкарыстоўвае сістэмы ГЛОНАСС і GPS. Па інфармацыі з адкрытых крыніц, ракета можа ляцець на вышыні да 20 м, што абцяжарвае яе выяўленне.
reform.news/эж