Беларуская Служба

Праваабаронцы: Сама меней 33 чалавекі ў Беларусі — ахвяры карнай псіхіятрыі 

18.02.2025 18:04
Самая вядомая з іх — Марыя Успенская, жонка забітага кадэбістам тры гады таму Андрэя Зельцара. 
 33 ,       ,    , 8    .
Сярод 33 чалавек, накіраваных на прымусовае лячэнне паводле палітычных артыкулаў, пра якіх вядома праваабаронцам, 8 з іх ужо вызваленыя.Shutterstock/Fotokon

У Беларусі ўжо пяты год працягваюцца шырокамаштабныя рэпрэсіі. Некаторых нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі судзяць у крымінальным парадку як «асобаў, якія здзейснілі грамадзка-небяспечнае дзеянне». Паводле падлікаў  ПЦ «Вясна», да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з палітычных матываў за гэты час накіравалі сама меней 33 чалавекі.

Сярод 33 чалавек, накіраваных на прымусовае лячэнне паводле палітычных артыкулаў, пра якіх вядома праваабаронцам, 8 з іх ужо вызваленыя. Цяпер прымусовае лячэнне ў Беларусі праходзяць сама меней 23 чалавекі, прызнаныя палітзняволенымі.

Самая вядомая з іх — Марыя Успенская, жонка забітага кадэбістам тры гады таму Андрэя Зельцара. 

Паводле праваабаронцаў, у большасці выпадкаў прызначэнне прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары было завязанае з рэалізацыяй свабоды выказвання думак, інакш кажучы, за каментарыі.

svaboda.org/эж