Кулінарны YouTube-канал «Всё сначала» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім». Адпаведнае рашэнне прыняў 14 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска, — паведамляе euroradio.
На гэты канал падпісаныя крыху больш за дзве тысячы чалавек. Незразумела, што канкрэтна стала прычынай такога судовага рашэння.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў увайшлі Instagram-старонка «freedom_way_to_belarus», сайт і старонкі расследвальніцкага журналісцкага праекту «Digital Intelligence Team» у сацсетках, Facebook-старонка «НIЯКАЙ IНТЭГРАЦЫI З РАСЕЯЙ», старонка ў TikTok «brest-region», старонка стэндапера Міхася Ільіна ў сацсетцы Х.
Агулам жа Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў налічвае амаль 1500 старонак, сярод іншага, туды ўключаныя старонкі Беларускай служба Польскага радыё для Замежжа ў сацыяльных сетках.
эж