Беларуская Служба

Нобелеўскія лаўрэаты заклікалі Трампа і сусветных лідараў дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

18.02.2025 13:53
Ліст падпісалі ў прыватнасці лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Мацвійчук і Дзмітрый Муратаў, прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер, лаўрэаты прэмій па фізіцы, хіміі, медыцыне і эканоміцы — усяго 30 чалавек.
,   ,
Мурал, прысвечаны беларускім палітвязням, знаходзіцца на кальцы "Зютка" ў Варшаве фота: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Група лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі звярнулася да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусветных лідараў з заклікам неадкладна забяспечыць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Адзначаецца, што сярод зняволеных цяжка хворыя і сталыя людзі, а ўмовы іх утрымання можна назваць нечалавечымі. Некалькі палітвязняў ужо загінулі ў турме. Заклік вызваліць зняволеных і спыніць рэпрэсіі адрасаваны і ўладам Беларусі.

Да амерыканскага  лідара і кіраўніка ЕС звернуты заклік прыняць тэрміновыя і рашучыя меры для вызвалення вязняў, а да грамадскіх дзеячаў і ўсіх «людзей сумлення» — падтрымаць кампанію за іх вызваленне.

Ліст падпісалі ў прыватнасці лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Мацвійчук і Дзмітрый Муратаў, прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер, лаўрэаты прэмій па фізіцы, хіміі, медыцыне і эканоміцы — усяго 30 чалавек.

Паводле дадзеных ПЦ «Вясна», зараз у Беларусі налічваецца 1218 палітвязняў.

эж