3 сакавіка Агенцтва вышуку і менеджменту актываў (АВМА) Украіны паведаміла пра паспяховую рэалізацыю чарговай партыі беларускіх угнаенняў, паведамляе belsat.eu.
Паводле ведамства, за 4299 тон хларыду калію ў 61 чыгуначным вагоне атрымалі каля 1,09 млн долараў. Паведамляецца, што сярод іншага грошы пойдуць на набыццё ваенных аблігацыяў.
Нагадаем, што ў 2022 годзе Генеральная пракуратура Украіны паведаміла пра арышт 33 тонаў мінеральных угнаенняў, якія належаць прадпрыемствам з Расіі і Беларусі.
Пра пачатак рэалізацыі беларускага хларыду калію (агулам 30 431 т) агенцтва абвясціла 15 лістапада 2024 года. Паведамлялася, што ў студзені 2025 года было прададзена ўгнаенняў на 2,7 млн долараў. 18 лютага ўкраінскі бок рэалізаваў 56 вагонаў з хларыдам калію на 1,02 млн долараў, 25 лютага – 50 вагонаў на 866 тыс. долараў.
Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў традыцыйна накіроўваюцца на ўзмацненне эканомікі і абараназдольнасці Украіны.
эж