Беларуская Служба

Расія прапанавала Беларусі пабудаваць заводы беспілотнікаў магутнасцю 100 тысяч адзінак штогод

07.03.2025 14:41
Расія прапанавала Беларусі пабудаваць на сваёй тэрыторыі заводы беспілотнікаў, якія маглі б вырабляць да 100 тысяч адзінак беспілотных лятальных апаратаў у год.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта «вялікая перспектыва» для яго краіны, паведамляюць расійскія і беларускія СМІ.

БелТА паведамляла пра размову Лукашэнкі з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Крамля Максімам Арэшкіным. Падчас агляду выставы расійскіх беспілотнікаў у Мінску Арэшкін заявіў Лукашэнку, што Расія можа пабудаваць заводы ў Беларусі. Такія заводы будуць пабудаваны на працягу аднаго года і будуць вырабляць «усе ключавыя кампаненты» з выкарыстаннем расійскіх тэхнічных рашэнняў, сказаў Арэшкін.

«Мы гатовыя будаваць заводы», — заявіў Лукашэнка.

Арэшкін адзначыў, што беспілотнікі «змяняюць цывільную і ваенную сферы» і не згадаў, што Расія масава выкарыстоўвае іх у вайне супраць Украіны. Ён нагадаў, што цяпер Беларусь вырабляе ўласныя беспілотнікі, але пакуль невядома, у якой колькасці і ці будзе яна іх пастаўляць у Расію. Пакуль не было ніякіх прыкмет таго, што гэта была масавая вытворчасць.

PAP/вх