Новапрызначаны прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, былы кіраўнік Мінскай вобласці, выказаўся адносна таго, ці варта чакаць зменаў у падыходах да развіцця эканомікі.
«Ніякай істотнай карэкціроўкі эканамічнага курсу, вядома, не будзе. Самае галоўнае — забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё нашай краіны», — сказаў Турчын, словы якога цытуе агенцтва БелТА.
«Маё самае любімае выказванне — «эвалюцыя без рэвалюцый», — зазначыў новы прэм'ер-міністр.
Пры гэтым Аляксандр Турчын прызнаў праблемы ў беларускай эканоміцы і збіраецца іх вырашаць.
Сёння Лукашэнка прызначыў Аляксандра Турчына прэм'ер-міністрам Беларусі. Адпраўлены ў адстаўку папярэдні кіраўнік урада Раман Галоўчанка заняў пасаду старшыні Нацыянальнага банку Беларусі.
вс