Беларуская Служба

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін

11.03.2025 17:48
Лукашэнка паабяцаў, што яны змогуць «на свае вочы не раз пераканацца, што Беларусь зусім іншая, чым яе часта спрабуюць прадставіць».
      . 11  2025 , .
Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння даверчых грамат амбасадараў. 11 сакавіка 2025 года, Мінск. Фота: t.me/pul1

Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці дзяржаў, паведаміла прэс-служба палітыка - паведамляе Зеркало.

Дакументы для акрэдытавання перадалі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Босніі і Герцагавіны, Буркіна-Фасо, Грузіі, Індыі, Кеніі, Лаоса, Малайзіі, М’янмы і Пакістана.

Звяртаючыся да амбасадараў, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што яны змогуць «на свае вочы не раз пераканацца, што Беларусь зусім іншая, чым яе часта спрабуюць прадставіць, выкарыстоўваючы толькі чорныя фарбы і паток негатыву».

— Насуперак заходнім стэрэатыпам мы паспяхова развіваемся. Нягледзячы на ціск звонку, усебакова павышаем свой патэнцыял, прапануем нашым сябрам і партнёрам усё найлепшае, напрацаванае дзясяткамі гадоў, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, — сказаў палітык.

нг