Беларуская Служба

У Нямеччыне арыштавалі беларуску, якую вінавацяць у парушэнні санкцыяў ЕС 

12.03.2025 18:13
У заяве мытнай службы гаворыцца, што затрыманай можа пагражаць да 5 гадоў заняволення. Аперацыю падтрымлівалі сілы мытнага ўпраўлення Мюнхена і дзяржаўнай паліцыі Берліна.
   ,
У Нямеччыне арыштавалі беларуску, якую вінавацяць у парушэнні санкцыяў ЕС Shutterstock

12 сакавік  раніцай прыкладна 85 супрацоўнікаў мытнага дэпартаменту Бэрліна-Брандэнбургу выканалі ордар на арышт, тры канфіскацыі маёмасці і пяць ордараў на ператрус у дачыненні да 46-гадовай жанчыны з Беларусі па даручэнні Берлінскай пракуратуры ў Шпандаў і баварскім раёне Ландсхут за парушэнне санкцый ЕС супраць Расійскай Федэрацыі, паведамляе svaboda.org

У заяве мытнай службы гаворыцца, што затрыманай можа пагражаць да 5 гадоў заняволення. Аперацыю падтрымлівалі сілы мытнага ўпраўлення Мюнхена і дзяржаўнай паліцыі Берліна.

Паведамляецца, што з 5 красавіка 2022 году жанчына разам з двума іншымі фігурантамі справы вывезла ў Расію мноства аўтамабіляў. Згодна з рэгламентам ЕС, гэта забаронена для прадметаў раскошы, такіх як аўтамабілі коштам больш за 50 тысяч еўра, з 15 сакавіка 2022 году ў адказ на напад Расіі на Украіну, які парушыў міжнароднае права. Ад 24 чэрвеня 2023 году гэтая забарона дзейнічае незалежна ад кошту аўтамабіляў.

Мяркуецца, што ў абыход гэтай пастановы абвінавачаныя пры дэклараванні транспартных сродкаў на экспарт стваралі ўражанне, што яны вывозяць іх не ў Расію, а ў Беларусь, Кіргізстан, Таджыкістан і Узбекістан. Фактычна было ўстаноўлена, што 186 з гэтых аўтамабіляў былі зарэгістраваныя непасрэдна ў Расіі. Гэта значыць, што яны былі экспартаваныя туды і з самага пачатку прызначаліся для Расіі.

Такім чынам, беларуску падазраюць у шэрагу парушэнняў Закону аб знешнім гандлі. У сувязі з рызыкай уцёкаў 12 сакавіка яе ўзялі пад варту і правялі некалькі ператрусаў, і канфіскавалі чатыры транспартныя сродкі «асаблівай каштоўнасці», два прычэпы-рэфрыжэратары, а таксама адзін аўтамабіль у якасці рэчавага доказу. Акрамя таго, канфіскаваныя службовыя дакументы і носьбіты інфармацыі.

Адзначаецца, што абвінавачаная разам з двума меркаванымі саўдзельнікамі, магчыма, вывезлі 192 транспартныя сродкі агульным коштам 21 413 161 еўра, таму таксама быў накладзены арышт на маёмасць у памеры гэтай сумы.

эж