Беларуская Служба

Латвійца асудзілі на 6 гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «заклікі да санкцый»

13.03.2025 14:01
Агулам у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян, сярод іх - чатыры літоўцы.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Мінскім абласным судзе грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганінса асудзілі на шасць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК).

Суддзя Аляксандр Рыбакоў вынес прысуд яшчэ 19 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер, паведамляе «Вясна».

Сутнасць абвінавачвання невядомая, а працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Крымінальную справу супраць грамадзяніна Латвіі разглядалі ў судзе з 12 лістапада 2024 года па 19 лютага 2025 года.

Агулам у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян, сярод іх - чатыры грамадзяне Латвіі.

аз

 

У Літве затрыманыя двое літоўцаў, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Беларусі

06.03.2025 16:10
У мэтах шпіянажу адзін з абвінавачаных уступіў у Літоўскі саюз стралкоў і стаў яго актыўным членам.