Беларуская Служба

У Літве затрыманыя двое літоўцаў, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Беларусі

06.03.2025 16:10
У мэтах шпіянажу адзін з абвінавачаных уступіў у Літоўскі саюз стралкоў і стаў яго актыўным членам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Генеральная пракуратура Літвы перадала ў суд крымінальную справу, у якой двое грамадзян Літвы абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Беларусі. Яны самі прапанавалі беларускай ваеннай разведцы супрацоўніцтва. У мэтах шпіянажу адзін з абвінавачаных уступіў у Літоўскі саюз стралкоў і стаў яго актыўным членам, паведамляе LRT.

Паводле расследавання, у траўні 2022 года абодва абвінавачаныя адправіліся ў Мінск, дзе праз пасярэдніка дамовіліся аб кантактах і далейшым супрацоўніцтве з прадстаўнікамі ваенных структур Беларусі. У мэтах шпіянажу адзін з абвінавачаных уступіў у Літоўскі саюз стралкоў і стаў яго актыўным членам.



Паводле следчых, пасля гэтай сустрэчы ажно да затрымання ў лістападзе 2023 года абодва абвінавачаныя выконвалі заданні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Генеральнага штаба Міністэрства абароны Беларусі. Па даручэнні гэтай арганізацыі і за грашовую ці іншую ўзнагароду яны збіралі ў Літве і Латвіі і перадавалі інфармацыю, цікавую для замежных ваенных структур.

Верагодна, беларускае ГРУ было зацікаўлена ў атрыманні інфармацыі аб дыслакаванай у Літве ваеннай тэхніцы і ўзбраення, якое належыць літоўскаму войску, Добраахвотніцкім сілам нацыянальнай абароны, Літоўскаму саюзу стралкоў і саюзнікам па НАТА; аб стратэгічнай інфраструктуры аб'ектаў і іх ахове; аб дзейнасці Літоўскага саюза стралкоў і зместу вучэнняў, якія ён праводзіў; аб дзейнасці беларускай апазіцыі ў Літве і яе ўдзельніках, а таксама аб грамадзянах Літвы, якія маглі б быць завербаваныя.



Хаця, як мяркуецца, інфармацыя, сабраная і перададзеная абвінавачанымі беларускаму ГРУ, не была засакрэчанай, яна ўяўляе каштоўнасць для ўзброеных сіл замежных дзяржаў пры падрыхтоўцы планаў ваеннай агрэсіі, а таксама выкарыстоўваецца для іншай дзейнасці, накіраванай супраць Літвы.

У ходзе дасудовага расследавання, удалося атрымаць, у тым ліку, дадзеныя аб метадах уключэння людзей у злачынную дзейнасць, якія выкарыстоўваюцца беларускімі ваеннымі структурамі, метадах разлікаў, канспіратыўных памяшканнях, метадах атрымання заданняў і перадачы дадзеных.

Цяпер да абодвух абвінавачаных прыменена самая строгая мера стрымання - арышт. Ім прад'яўлены абвінавачанні па частцы 4 артыкула 25 і частцы 2 артыкула 119 Крымінальнага кодэкса. Максімальнае пакаранне за гэтае злачынства - пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.

аз

6 сакавіка Акруговы суд у Варшаве павінен разгледзець пытанне аб выдачы ордэра на арышт шпіёнa Паўла Рубцова

05.03.2025 11:30
Расійскі шпіён Павел Рубцоў, які выдаваў сябе за іспанскага журналіста, сустракаўся ў Польшчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.