Беларуская Служба

Галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнку абвясцілі ў вышук у Расіі

13.03.2025 16:02
Верагодна, у расійскую базу Фёдар Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку.
Фёдар Паўлючэнка Verleihung Free Media Award, Foto: Ulrich Perrey

Дадзеныя галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі з'явіліся ў расійскай базе «Вышук», якую вядзе МУС РФ. У якасці падставы для вышуку пазначана «расшукваецца па артыкуле КК».

Верагодна, у расійскую базу Фёдар Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку. Паводле рэдакцыі Reform.news, ейны галоўны рэдактар праходзіць у Беларусі па некалькіх крымінальных справах, звязаных з палітыкай.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае крымінальны пераслед для барацьбы са сваімі апанентамі, а таксама з журналістамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Кантэнт беларускага незалежнага выдання Reform.news, рэдакцыя якога з-за рэпрэсій была вымушаная пакінуць Беларусь, прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Так беларускія суды маркіруюць любую непажаданую для ўладаў інфармацыю.

аз


Латвійца асудзілі на 6 гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «заклікі да санкцый»

13.03.2025 14:01
Агулам у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян, сярод іх - чатыры літоўцы.