Беларуская Служба

Усе камеры на беларускіх дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за перавышэнне хуткасці - ДАІ Гродна

13.03.2025 17:01
Цяпер усе камеры на беларускіх дарогах пачалі паралельна адсочваць і аўтамабілі без пройдзенага тэхагляду.  
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Інфармацыя аб тым, што зараз за наяўнасцю дзейнага тэхагляду на беларускіх дарогах сочаць не толькі асобныя камеры, але абсалютна ўсе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу дарожнай абстаноўкі, з'явілася 12 сакавіка ў афіцыйным Instagram-акаўнце Гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыi, паведамляе Telegraf.news.

«Калі яго (тэхагляду – рэд.) няма, робяць аўтаматычнае фота, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», - гаворыцца ў заяве Гродзенскай ДАІ.

Кантроль за тэхаглядам з дапамогай дарожных камер у Беларусі ўвялі яшчэ ў 2023 годзе, аднак да нядаўняга часу гэтую функцыю маглі выконваць толькі асобныя камеры. На працягу ўсяго мінулага года кампанія «Белтэлекам», якая адказвае за сістэму камер вонкавага назірання, «Белтэхагляд» і ДАІ распрацоўвалі алгарытм узаемадзеяння.

Нагадаем, сёння за кіраванне транспартным сродкам без допуску да ўдзелу ў дарожным руху вадзіцелям у Беларусі пагражае штраф у памеры да трох базавых велічыняў (126 рублёў). Калі ж «зловяць» без тэхагляду паўторна на працягу года, то памер штрафу павялічыцца да пяці базавых (210 рублёў).

Дарэчы, калі аўта без тэхагляду трапіцца на камеры фіксацыі некалькі разоў на працягу адных качак, то штраф уласніку машыны за гэтае парушэнне выпішуць толькі адзін.

аз