Удзел замежнікаў у беларускім рынку нерухомасці застаецца стабільным - на іх долю прыпадае каля 5% заключаных здзелак. Такую лічбу ў эфіры дзяржтэлеканала «Першы інфармацыйны» агучыла начальніца ўпраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) Вераніка Салаўёва.
«Калі мы гаворым пра кватэры і жылыя дамы, то замежнікі купляюць каля 4 000 аб'ектаў нерухомасці ў год, і чвэрць з іх знаходзіцца ў Мінску», - сказала Вераніка Салаўёва.
Яна адзначыла, што ў асноўным здзелкі заключаюць грамадзяне Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы.
«Прадстаўнікі больш за 70 краін купляюць нерухомасць у Беларусі», - падзялілася статыстыкай прадстаўніца Нацыянальнага кадастравага агенцтва.
Паводле яе, летась быў устаноўлены рэкорд па колькасці здзелак у Мінску - 18,7 тысячы. Цэны на кватэры з 2022 года выраслі на 20% на другасным рынку.
zierkalo.io/аз