Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Маскву з першым пасля «выбараў» афіцыйным візітам. Перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным беларускі дыктатар пракаментаваў амерыканскую прапанову аб перамір'і ва Украіне, паведамляе «Наша Ніва».
«Гэта абсалютна дакладна: у амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу», - канстатаваў Лукашэнка, дадаючы, што паводле яго «Украіна, хутчэй за ўсё не пагодзіцца на перамір'е, а «Курская вобласць будзе вызваленая за некалькі дзён».
Уладзімір Пуцін на сустрэчы адзначыў, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю з’яўляюцца братнімі ў прамым сэнсе слова і могуць быць прыкладам для іншых краін.
Таксама ён сказаў, што чакае Лукашэнку 9 траўня на святкаванні Дня Перамогі ў Маскве. А да гэтага Лукашэнка возьме ўдзел у форуме ў Валгаградзе, дзе таксама будуць прысутнічаць іншыя кіраўнікі дзяржаў.
Прэсавая служба Лукашэнкі паведамляла, што падчас візіту ў Маскву будзе падпісаны пакет дакументаў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам».
аз