У 2017 годзе Беларусь і Расія падпісалі пратакол пра абмен звесткамі аб «невыязных» беларусах і расіянах, але абмен інфармацыяй аб іншаземцах не быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ім ва ўездзе — найперш грамадзянам Украіны.
У Беларусі ўзаконілі абмен з Расіяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць беларускую мяжу, аб забаронах на ўезд ці выезд, аб ануляваных дакументах на права жыхарства ў Расіі ці Беларусі.
Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі ўказе Аляксандра Лукашэнкі, такую інфармацыйную сістэму абмену створаць да 1 красавіка 2025 году.
Суб’ектамі і карыстальнікамі гэтай сістэмы будуць МУС, МЗС, Дзяржаўны памежны камітэт, КДБ, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Аператыўна-аналітычны цэнтр і афіцыйны аператар продажу квіткоў на спартовыя і культурныя імпрэзы.
Свабода/ав