Беларуская Служба

Павінны пахадзіць па г...не — Лукашэнка расказаў, як рыхтуе чыноўнікаў

14.03.2025 14:13
Сярод тых, хто прайшоў такую падрыхтоўку Лукашэнка назваў цяперашняга прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
   . 14  2025
Аляксандр Лукашэнка ў Маскве. 14 сакавіка 2025 года PAP/EPA/MAXIM SHEMETOV/POOL

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заявіў, што за наступныя пяць гадоў плануе «падрыхтаваць новае пакаленне». Заява прагучала падчас ягонага выступу ў расійскім Савеце Федэрацыі, паведамляе «Еўрарадыё». 

Пры гэтым ён назваў свае метады падрыхтоўкі: «Я шмат зрабіў для таго, каб пракатаць некаторых: губернатарамі па зямлі, прабачце мне, па г...не пахадзіць, каб разумелі пах яго». 

Сярод тых, хто прайшоў такую падрыхтоўку Лукашэнка назваў цяперашняга прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, які раней кіраваў Мінскім аблвыканкамам. «Ён эканаміст. У нас наогул наверсе цяпер усе эканамісты. Добрыя эканамісты, і вучыліся добра. Ведаюць эканамічную тэорыю, але іх трэба было туды акунуць. Усё, яны пахадзілі, гатовыя. Мы аднаго з іх паднялі наверх», — сказаў дыктатар. 

Таксама Лукашэнка заявіў, што высакапастаўленыя чыноўнікі пры яго рэжыме — «людзі, адданыя нашай палітыцы» і «ведаюць, што такое Расія».

вс