Мабільная праграма Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская з’явілася ў спісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы, паведамляе «Свабода».
З'яўленне беларускай мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасць кожнаму не толькі генераваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.
Пра даданне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі. Напярэдадні Сaptions выпусціла апавяшчэнне:
«Мне прыемна абвясціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Вельмі дзякуем вам за галасаванне і цярпенне!».
аз