Беларуская Служба

БАЖ паведамляе пра новую хвалю рэпрэсіяў супраць журналістаў ды іх сем’яў 

15.04.2025 16:32
Паводле падлікаў арганізацыі, ў лукашэнкаўскіх засценках знаходзіцца каля 40 супрацоўнікаў незалежны СМІ. 
Ілюстрацыйнае фотаФота: Aleksander Kalka/ZUMA Wire/picture alliance

Апошнімі тыднямі беларускія сілавікі ўзмацнілі ціск на журналістаў унутры краіны і на родных прадстаўнікоў медыяў, якія вымушана працуюць за мяжой. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) фіксуе новую хвалю такіх рэпрэсіяў.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў,  у большасці выпадкаў сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі недзяржаўных журналістаў, якія цяпер вымушана працуюць за межамі Беларусі. У некаторых выпадках візіты сілавікоў суправаджаліся аглядам памяшкання ў сувязі з распачатай супраць журналіста ці журналісткі крымінальнай справай.

У БАЖ адзначаюць, што першая хваля такога ціску на родных пракацілася ўлетку 2024 года. 

Паводле падлікаў арганізацыі, ў лукашэнкаўскіх засценках знаходзіцца каля 40 супрацоўнікаў незалежны СМІ. 

эж