З пачатку 2025 года літоўскія офісы страцілі сумарна больш за 100 спецыялістаў, вынікае са статыстыкі сервісу rekvizitai.vz.lt. Пра гэта піша выданьне Dev.by.
На пачатак года ў больш чым 20 вядомых ІТ-кампаніях з беларускімі каранямі было агулам зарэгістравана больш за 3 тыс. 400 супрацоўнікаў, цяпер іх менш за 3 тыс. 300 чалавек.
Больш за ўсё спецыялістаў са студзеня гэтага году страцілі ІТ-кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай гульняў. У прыватнасці, толькі з віленскага офісу Wargaming сёлета сышлі 34 супрацоўнікі (са студзеня па красавік іх колькасць скарацілася з 835 да 801).
Пры захаванні такіх тэмпаў адтоку (каля 10 супрацоўнікаў за месяц) да канца года літоўская каманда можа скараціцца да 700 спецыялістаў, адзначае выданне. У той жа час кампанія працягвае наймаць людзей: на сайце Wargaming ёсць 16 вакансій для працы ў Літве з указаннем заробкаў: яны ў залежнасці ад пазіцыі вагаюцца ад 2 тыс. 500 да 7 тыс. еўра.
З кампаніі МА таксама сышлі 34 чалавекі: у пачатку года ў фірме працавала амаль 194 чалавекі, актуальна — 160.
У топ-3 па колькасці звольненых супрацоўнікаў у Літве з пачатку 2025 года знаходзіцца таксама EPAM. За мінулы год літоўскі офіс скараціўся амаль на 180 чалавек. Цяпер у двух філіялах у Вільні і Каўнасе зарэгістравана каля 1 тыс. 200 супрацоўнікаў.
З топ-10 найбуйнейшых ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў Літве толькі ў двух колькасць супрацоўнікаў павялічылася з пачатку года: у літоўскім офісе Gurtam працаўладкаванне павялічылася з 218 да 225 чалавек, у кампаніі Godel — з 90 да 99.
вс