Беларуская Служба

У Беларусі пройдзе амністыя да 80-годдзя Перамогі, ці закране яна палітзняволеных — невядома

24.04.2025 11:47
У Беларусі пройдзе амністыя да 80-годдзя Перамогі, адпаведны законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў.
Ілюстрацыйны здымакВясна / @t.me/viasna96

Чакаецца, што на волю выйдуць каля 8 тысяч асуджаных. Заяўлялецца, што амністыя закране новую катэгорыю асуджаных. Аднак каго менавіта, пакуль невядома.

Папярэднія амністыі не распаўсюджваліся на палітвязняў. У 2024 годзе і сёлета было некалькі памілаванняў палітзняволеных з боку Лукашэнкі. Апошняе памілаванне групы палітвязняў (восем чалавек) адбылося 24 студзеня, напярэдадні «выбараў».  

вх