Беларуская Служба

У Дзяржынску працягваюць вобшукі і затрыманні

24.04.2025 14:31
Тыдзень таму з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Дзяржынску Мінскай вобласці адбываюцца затрыманні і вобшукі.
      2020
Пратэсты ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Gregory Stein/Shutterstock

У Дзяржынску - чарговая хваля вобшукаў і затрыманняў. Папярэдняя праходзіла тыдзень таму.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што рэйды сілавікоў адбываюцца пераважна па кватэрах тых, хто выехаў з Беларусі. Актуальна вядома пра як мінімум чатыры такія выпадкі. Паведамляецца таксама, што ператрусы адбываюцца і ў людзей, якія пастаянна жывуць у Беларусі.

Тыдзень таму з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Дзяржынску Мінскай вобласці адбываюцца затрыманні і вобшукі.

Вядома, што яны тычацца ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года — людзям інкрымінуюць «народны» артыкул. Паводле відавочцаў, частка затрыманых — людзі з суседніх дамоў адной вуліцы.

вс