Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1».
Круты заявіў, што законапраект аб амністыі быў распрацаваны за кароткі тэрмін.
- Прэзідэнт папрасіў тыя 20 тысяч чалавек, якія сёння ўтрымліваюцца, яшчэ раз прааналізаваць па катэгорыях злачынстваў, якія яны ўчынілі, па цяжкасці. І натуральна, у першую чаргу надаць увагу ўразлівым катэгорыям. Нашыя праваахоўныя органы падышлі вельмі комплексна і прааналізавалі кожнага чалавека. Тое, што амністыя ў той ці іншай меры закране 8-9 тысяч чалавек, я лічу, гэта вельмі сур'ёзная лічба, - заявіў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі.
Раней паведамлялася, што дакумент быў падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў. У ведамстве падкрэслілі, што датэрмінова на волю змогуць выйсці толькі тыя, хто станоўча характарызаваўся ў перыяд адбывання пакарання і кампенсаваў нанесеную шкоду.
Законапраектам таксама прапануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год раней не судзімым, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.
Цяперашнюю амністыю прапануецца распаўсюдзіць таксама на асоб, якія адносяцца да так званай ільготнай катэгорыі, якія ўчынілі злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх. Гэта непаўналетнія, цяжарныя, бацькі дзяцей да 18 гадоў, асобы пенсіённага ўзросту, інваліды 1-й і 2-й груп, хворыя на анкалагічныя захворванні.
На адзін год пакаранне можа быць скарочана жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў, тым, хто, будучы непаўналетнім, учыніў злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, шматдзетным маці трох і больш дзяцей да 18 гадоў, асуджаным за забойства або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Нагадаем, за апошнія пяць гадоў у Беларусі былі абвешчаныя чатыры амністыі. Апошняя была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Палітвязні ў катэгорыю амніставаных не патрапілі. Як заяўляў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, рашэнне было прынятае па ініцыятыве МУС, якую падтрымалі іншыя дзяржорганы, «бо ўсе разумеюць, што здзейснілі гэтыя людзі».
Кубракоў тады дадаў, што ў кожнага, хто асуджаны за «экстрэмізм» і «тэрарызм», была магчымасць звярнуцца да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Зеркало/ав