Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы запусціць пілотную праграму па скарачэнні працоўнага часу, — паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Пачатак набору ўдзельнікаў на праграму запланаваны на другую палову года.
Як піша штодзённая газета, міністэрства пакуль не падрабязнасці праграмы. Паводле звестак газеты, пілотны праект будзе добраахвотным, а міністэрства плануе ўвесці стымулы для прадпрымальнікаў, якія захочуць у ім удзельнічаць.
Падаваць заяўкі змогуць як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўныя ўстановы. У Міністэрстве сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі перакананыя, што скарачэнне працоўнага часу будзе карысным для супрацоўнікаў і павысіць іх эфектыўнасць.
У красавіку міністэрства завяршыла аналіз наступстваў скарачэння працоўнага часу, які паказаў, што гэтае рашэнне паўплывала бы, сярод іншага, на паляпшэнне здароўя супрацоўнікаў, якія радзей бралі бы бальнічны. Падрабязныя вынікі аналізу неўзабаве прадставіць міністр сям'і Агнешка Дзям'яновіч-Бонк.
Аднак ідэя скарачэння працоўнага часу крытыкуецца працадаўцамі, якія сцвярджаюць, што такія новаўвядзенні негатыўна адаб'юцца на эканоміцы і могуць прывесці да рэцэсіі ў Польшчы.
эж