Беларуская Служба

У івацэвіцкай калоніі масава хварэюць вязні. Адміністрацыя робіць выгляд, што праблемы няма

28.04.2025 14:01
Паводле праваабаронцаў, у медчастцы калоніі не хапае лекаў, вязняў лечаць парацэтамолам, як ад звычайнай прастуды.
.    .
Маска. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/CC0 Public Domain

У івацэвіцкай ВК-22 „Ваўчыныя норы” эпідэмія каранавіруса. Асуджаныя хварэюць цэлымі атрадамі, скардзіцца забаронена. У медчастцы калоніі не хапае лекаў, вязняў лечаць парацэтамолам, як ад звычайнай прастуды. Але, як удалося даведацца MAYDAY TEAM, сімптомы хваробы ідэнтычныя COVID-19.



Дакладна вядома, што некалькі самых цяжкіх захварэлых ужо адпраўленыя ў Рэспубліканскі агульнасаматычны шпіталь Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў. Эпідэмія доўжыцца, як мінімум два тыдні, але адміністрацыя ВК-22 не хоча ўводзіць каранцін, бо гэта прывядзе да поўнай змены рэжыму працы папраўчай установы.

Кіраўніцтва калоніі забараняе казаць аб праблеме недахопу лекаў. У калоніі па-ранейшаму праходзяць працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, хоць гэта падвяргае небяспецы і сваякоў асуджаных, і саміх работнікаў установы. Больш за тое, асуджаных, у якіх хвароба працякае ў лёгкай форме прымушаюць выходзіць на працу.

аз

83 працэнты дзяцей, якія захварэлі на адзёр, не былі прышчэпленыя

28.04.2025 13:01
У Беларусі летась зафіксавалі рэкордную за апошнія 30 гадоў колькасць захворванняў на адзёр.