Беларуская Служба

Што часцей купляе Кітай у Беларусі? Некаторыя пазіцыі могуць здзівіць

29.04.2025 17:16
Кітай закупляе ў Беларусі гарэлкі больш, чым у Расіі.
  ()
Сцяг КНР (ілюстрацыя)crystal51/Shutterstock

Згодна са звесткамі Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая, за першыя 3 месяцы 2025 года Паднябесная закупіла ў Беларусі 386 тон гарэлкі, піша myfin.by.

Для параўнання: расійскія вытворцы алкаголю адгрузілі ў Кітай за студзень-сакавік толькі 318 тон на $751 тыс., Расія знаходзіцца на 4-м месцы ў спісе асноўных краін-экспарцёраў гарэлкі ў Кітай.

А вось як выглядае топ-3 пастаўшчыкоў гарэлкі ў Кітай у натуральным выразе:

1-е месца - Швецыя (744 тоны)

2-е месца - Італія (502 тоны)

3-е месца - Беларусь (386 тон).

Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, топ-пяць тавараў, якія Кітай закупляе ў Беларусі, выглядае так:

  • Калійныя ўгнаенні. Па выніках студзеня - сакавіка 2025 года за імпарт беларускага калію Кітай заплаціў амаль $240 млн.
  • Рапсавы алей ($114,6 млн).
  • Беларускія лесаматэрыялы ($43 млн).
  • Цэлюлоза драўняная, натронная або сульфатная ($30,2 млн);
  • Мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі ($16,8 млн).

вх