Беларуская Служба

У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»

02.05.2025 14:09
Пра гэта распавядаюць затрыманыя, якія выйшлі з Акрэсціна.
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Паведамляецца, што вельмі шмат затрыманняў адбываецца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па «справе Гаюна». Большасць затрыманых — мужчыны. Фігурантаў «справы Гаюна» адпраўляюць у СІЗА.

Апроч гэтага, працягваюцца затрыманні паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Паведамляецца пра вялікія лічбы затрыманых. Гэта звязваюць з тым, што ў жніўні гэтага года сыходзіць тэрмін даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах. На Акрэсціна па-ранейшаму затрыманых утрымліваюць у нечалавечых умовах у перапоўненых камерах.

Праваабронцы «Вясны» заклікаюць працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу.

«Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу», - пішуць яны.

Вясна/ав