Цеста
3 сталовыя лыжкі халоднага масла і крыху для змазвання формы
1/3 шклянкі аўсяных шматкоў тыпу «Геркулес» (30-35 г)
1/4 шклянкі мукі – 30 г
цукар – 50 г
дробка солі
Клубніцы
600 г клубніц
цукар – 50 г
1 чайная лыжка ванільнага экстракту або 1 сталовая лыжка амарэта
2 сталовыя лыжкі крухмалу
Прыгатаванне
Разагрэйце духоўку да 180°C. Невялікую форму для запякання (дыяметрам каля 18 см) вышмаруйце маслам.
3 сталовыя лыжкі масла разатрыце з аўсянымі шматкамі, мукой, цукарам і соллю на крошку. Злучыце інгрэдыенты ў адну масу і пастаўце ў халадзільнік, пакуль будзеце рыхтаваць клубніцы.
Клубніцы памыйце, абсушыце і выдаліце хвосцікі. Буйныя ягады разрэжце напалову, а дробныя пакіньце цэлымі.
Змяшайце клубніцы з цукрам, ванільным экстрактам або амарэта, а таксама з крухмалам. Перакладзіце ў форму для запякання. Дастаньце крошку з халадзільніка і раўнамерна рассыпце яе зверху на клубніцы.
Пастаўце ў духоўку і выпякайце каля 40 хвілін.
Дэсерт падавайце цёплым, напрыклад, з марожаным.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл