Пра новаўвядзенні ў адукацыі Беларусі распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.
З 1 верасня 2025 года ўступіць у законную сілу Кодэкс аб адукацыі. Сярод іншага ў ім прапісана, што індывідуальным прадпрымальнікам будзе забаронена ўдзельнічаць у рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай і спецыяльнай адукацыі. Яны змогуць займацца толькі дадатковай адукацыяй дарослых. Цяпер на тэрыторыі Мінскай вобласці функцыянуюць толькі дзве прыватныя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і адна ўстанова дашкольнай адукацыі, якія атрымалі ліцэнзію на гэты від дзейнасці.
Яшчэ адна навацыя з абноўленага Кодэкса датычыцца прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў, якія з 1 верасня будуць аднесены да ліку педагагічных работнікаў.
З 1 верасня пачне дзейнічаць правіла «школа - тэрыторыя без тэлефона», хаця ў Кодэксе гэта ніяк не прапісана.
«Прыходзячы ва ўстанову адукацыі, дзіця павінна будзе здаць свой гаджэт і атрымаць яго пасля заканчэння вучэбных заняткаў», — заявіў Мікалай Башко.
вх