Беларуская Служба

Вызвалены з беларускай турмы Юрась Зянковіч праходзіць у ЗША спецыяльную праграму рэабілітацыі

05.05.2025 11:05
Юрась Зянковіч знаходзіўся за кратамі з вясны 2021 года, калі быў арыштаваны ў Маскве за ўдзел у віртуальнай спробе «дзяржаўнага перавароту».
Юрась ЗянковічСкрыншот: відэа АНТ

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША. Пра першыя дні Юрася Зянковіча пасля вяртання ў Тэхас «Нашай Ніве» распавяла яго жонка Алена Дзенісавец.

«Урад ЗША мае спецыяльную праграму рэабілітацыі. Яна ўключае медыцнскае абследаванне, псіхалагічную дапамогу, дапамогу з уладкаваннем на працу, падтрымку сям’і і гэтак далей. Усе людзі, каго ўрад ЗША вызваляе з палону, праходзяць яе. І потым іх яшчэ падтрымліваюць некалькі гадоў. Вось Юрась цяпер удзельнічае ў такой праграме», — расказвае яна.

Па словах Алены, Зянковіч ужо паспеў прайсці поўны медыцынскі агляд — і са здароўем у яго ўсё добра. Але ж яму патрэбны некаторы час, каб прыйсці ў сябе.

Нагадаем, напрыканцы красавіка дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў пра вызваленне з лукашэнкаўскай турмы палітвязня Юрася Зянковіча (акрамя беларускага грамадзянства, той меў і амерыканскае). У хуткім часе пасля гэтага стала вядома, што мужчына выехаў у Літву разам з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крысам Смітам. Пасля Зянковіч накіраваўся да жонкі ў Тэхас.

Юрась Зянковіч знаходзіўся за кратамі з вясны 2021 года, калі быў арыштаваны ў Маскве за ўдзел у віртуальнай спробе «дзяржаўнага перавароту». У выніку ў Беларусі яму прысудзілі 11 гадоў зняволення, але потым тэрмін павялічылі да 13,5 гадоў.

аз

У Беларусі вызвалены палітвязень Юрась Зянковіч

30.04.2025 19:10
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што вызваленне адбылося дзякуючы намаганням Дональда Трампа. 

Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам ЗША пра вызваленне Юрася Зянковіча

01.05.2025 14:10
«Вызваленне аднаго - гэта крок наперад. Але нашая мэта - свабода для ўсіх», - напісала Святлана Ціханоўская.