Літва выдаткуе 1,1 млрд еўра на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй. З іх 800 млн пойдзе на супрацьтанкавыя міны. Праект разлічаны на 10 гадоў, спасылаючыся на Міністэрства абароны Літвы, паведамляе svaboda.org.
Літва і яе суседзі па Балтыі Латвія і Эстонія, якія мяжуюць з Расіяй, баяцца, што могуць апынуцца наступнымі на прыцэле Масквы, калі яна выйграе вайну супраць Украіны.
Усе тры краіны ўзмацняюць сваю абарону пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе і ўзмацняюць захады бяспекі на мяжы з-за штучнага мігранцкага крызісу.
Апошняе павелічэнне выдаткаў дазволіць Літве «блакаваць і запавольваць дзеянні варожых дзяржаў», заявіла Міністэрства абароны краіны. У студзені Літва абвясціла аб планах штогод выдаткоўваць 5-6% свайго ВУП на абарону з 2026 па 2030 год.
эж