Беларуская Служба

На беларускім рынку працы больш за 200 тыс. вакансій

05.05.2025 15:35
З кастрычніка 2024 года іх стала больш на 37,5 тыс
 .
Металургічны завод. Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/industryviews

На беларускім рынку працы больш за 200 тыс. вакансій, адбываецца іх планамерны рост, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Наталля Паўлючэнка ў эфіры дзяржаўнага тэлебачэння, паведамляе racyja.com.

Паводле міністра, гэты працэс перш за ўсё «абумоўлены і змяненнем заканадаўства»: закон аб занятасці прадугледжвае абавязковае размяшчэнне кожнай вакансіі на сайце Агульнарэспубліканскага банка вакансій. Гэта дазваляе «ацаніць рынак працы», лічыць яна.

«Дынаміка вакансій практычна цалкам адпавядае дынаміцы росту заработнай платы», — сказала Паўлючэнка.

Міністр падкрэсліла, што колькасць занятых у эканоміцы расце пяты месяц, з кастрычніка 2024 года іх стала больш на 37,5 тыс. — сярод іншага за кошт вяртання пенсіянераў, якіх сярод працуючых цяпер 110 тыс.

эж